David_fb_2_opt

ara | bel | ben | bos-hrv-ser | bul | ces | deu | ell | eus | eng | fas | fin | fra | gle | heb | isl | ita | jpn | kaz | kor | kur | lav | nld | pol | por | rus | slk | spa | tur | ukr | vie | zho

Intergalactic Memorial Carnival for DAVID GRAEBER

Дэвід Грэбер быў коткай, у якой было дзевяць жыццяў, і ў кожным жыцці па сотне сяброў. У тых, хто знаёміўся з ім персанальна альбо праз твітар, альбо прачытаўшы яго кнігі, ўзнікала адчуванне, што ты ведаў яго заўсёды і што Дэвід зрабіўся тваім сябрам і нават сваяком.

Са мной гэта здарылася 14 гадоў таму. Я жыла ў Нью-Йорку і аднойчы ўключыла телешоў Чарлі Роўза, дзе Дэвід быў у якасці госця.

Я не магла паверыць сваім вачам: разумны, вяселы і радыкальны чалавек у амерыканскім тэлевізары! Гэта было неверагодна. Дэвід здаваўся такім блізкім, што я ў той жа момант села і напісала яму ліст: “Прывітаньне, мяне завуць Ніка, ці можна ўзяць у вас інтервью для расійскай прэсы?” - Выявілася, што Дэвід жыў побач, у Ніжнім Манхэтане. Мы адразу сустрэліся і пасябравалі назаўсёды. Мы абмяркоўвалі самыя розныя рэчы: Савецкі Саюз, варьяцкія навуковыя эксперыменты, серыял «Зорны шлях». Ён дасылаў мне чарнавікі сваёй кнігі «5000 год пазыкі».

Дэвід сябраваў з людзьмі, якія ніколі не сустрэліся б у рэальным жыцці – жыхары Портабела-роўд, інтэрнет-блогеры, прафесара ўніверсітэтаў, нелегальныя мігранты, некалькі поколенняў актывістаў, рок-музыканты, студэнты.

Як быццам бы яны чакалі, што з'явіцца Дэвід і зробіцца часткай іх жыцця. Як быццам бы ў яго было 50 000 братоў і сясцёр і 200 000 лепшых сяброў. Я ўпэўнена, што Дэвід шчаслівы і горды бачыць і адчуваць гэту блізкасць.

У апошнія некалькі дзен я атрымала шмат лістоў ад людзей і арганізацый са ўсяго свету, якія хочуць ушанаваць памяць Дэвіда Грэбера. Гэтыя людзі былі блізкія да яго з розных бакоў: навукоўцы, рэвалюцыянеры, суседзі, яго ўлюбёныя курдскія барацьбіты за свабоду, школьныя сябры, студэнты і шчодрыя памочнікі. І я ўвесь гэты час думала пра тое, як арганізаваць такое дэмакратычнае пахаванне, ў якім маглі б прыняць удзел усе тыя, хто адчуваў сваю блізкасць да Дэвіда? Як зрабіць такую з'яву, што аб'яднае нас не вакол тугі і смерці, а вакол будучага і салідарнасці?

Я ўпэўнена, што памінанне Дэвіда не можа быць сумным. Гаворка павінна ісці не пра мінулае, а пра будучыню: вяселую, загадкавую і свабодную. Смяяцца ў твар смерці – гэта самыя практычныя паводзіны ў жудасных сітуацыях. Як мы ўсе ведаем, Дэвід любіў жартаваць, нават яго апошнія словы былі жартам. Я ўпэнена, яму не былі б да спадобы доўгія прамовы, чорныя касцюмы і вузкі круг блізкіх сяброў на пахаванні.

Менавіта таму я ўявіла сабе пахаванне Дэвіда як прастору, ў якой кожны змог бы адчуць сябе з ім ў той чалавечай блізкаскі, якую ён так лёхка ствараў пры жыцці.

Дэвід памёр у Венецыі. Мы шмат разоў наведвалі Венецыю. Дэвід любіў апранацца і прывозіў дамоў венецянскія маскі і касцюмы. Ён гаварыў пра тое, што венецыянскі карнавал, які зараз ператварыўся ў турыстычна-камерцыйнае пекла, спачатку быў палітычнай прасторай радыкальнай дэмакратыі. На Венецыянскім карнавале не было ані чорных, ці белых, ані старых ці маладых, ані прыгожых ці брыдкіх, ані бедных ці багатых. На некаторы час усе ператвараліся ў маскі.

Я ўявіла пахаванне Дэвіда як карнавал, прастору агульнай памяці, у якім можа прыняць удзел кожны. Кожны, хто захоча ушанаваць яго памяць, можа перапрануцца, зрабіць сабе маску і далучыцца да нас. Той, хто захоча зрабіць прамову, зможа зрабіць гэта праз адкрыты мікрафон. У гэтым выпадку магчыма ўжыць досвед Акупая ў парке Zuccotti: фасілітэйтары, а не медыятары і права на слова для ўсіх, а не для выбранага кола набліжаных. Паколькі не ўсе змогуць апынуцца ў адным месцы, мы плануем правесці мемарыяльныя карнавалы ў памяць Дэвіда Грэбера ў розных месцах планеты. Мы збіраемся каардынаваць карнавалы праз агульны стрым, каб тыя, хто не зможа далучыцца да нас, змаглі б удзельнічаць праз Zoom.

Мы – гэта група мастакоў, актывістаў і сяброў Дэвіда.

(Translation by Elena Gapova)

Here are the locations where the Memorial Carnival 4 David is planned to take place. If you want to participate, please, look for comrades near you, whom you might join. But you can participate in the carnival via zoom, on your own balcony, from your apartment with family or friends, or create a new group in a place where there is no Carnival4David yet.

Just send us your name (or nickname), a place where you want to be on October 11 (don't' send a specific address, just the name of the town or district of the town if it is big). We respect your privacy and suggest you make up a special email just for this case.

Leave a Comment